БЕЛ Ł РУС

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА

23.05.2025 / 15:59

Nashaniva.com

У краме сцвярджаюць, што інфармацыйнае табло ўзламалі.

У чацвер увечары мінакі заўважылі, што бягучы радок на мясной краме, што знаходзіцца на вуліцы Матусевіча ў Мінску, працуе нейкім дзіўным чынам. Дакладней, ён паказвае дзіўны надпіс. 

Інфармацыйнае табло круціла радок з такім зместам: «Вы п**ары, і ў нас пратэрміноўка».

@minskgl

Кто-то взломал бегущую строку в Минске

♬ оригинальный звук - Минск. Главное!

Жанчына, якая праходзіла міма, зняла гэта ўсё на відэа і выклала ў тыктоку, відэа разляцелася. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна патлумачылі, што бягучы радок узламалі, пішуць «Мінск-Навіны».

«Невядомыя ажыццявілі несанкцыянаванае падключэнне да трансляцыі рэкламнай інфармацыі праз інтэрнэт. Пасля выяўлення інцыдэнту трансляцыю адключылі, праводзяцца тэхнічныя работы», — расказалі чыноўнікі.

Сілавікі праводзяць праверку.

Чытайце таксама:

У Баранавічах пенсіянер скраў сабаку каля крамы і падарыў яго сяброўцы

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае

Каментары да артыкула