БЕЛ Ł РУС

Пайшла ў банкруцтва кампанія «Белрыба»

24.05.2025 / 19:0

Nashaniva.com

У Беларусі пачаўся працэс банкруцтва аднаго з найбуйнейшых вытворцаў рыбнай прадукцыі — ААТ «Белрыба». Заяву разгледзіць Эканамічны суд Мінска, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Прадпрыемства мела больш за 60 гадоў вопыту працы і было вядомым вытворцам вэнджанай і вяленай рыбы, рыбных далікатэсаў, кансерваў і прэсерваў. Таксама «Белрыба» займалася імпартам марожанай рыбы і морапрадуктаў.

Гандлёвая сетка кампаніі ўключала фірменны магазін у Мінску, секцыі ў буйных сталічных крамах, а таксама крамы ў Слуцку, Салігорску і павільёны ў іншых гарадах.

Склады і філіялы «Белрыбы» працавалі ў абласных цэнтрах, Полацку, Баранавічах, Барысаве, Лідзе, Жлобіне, Калінкавічах — амаль ва ўсіх буйных населеных пунктах краіны.

Чытайце таксама:

У Беларусі аднаўляюць папуляцыю чырванакніжнай кумжы

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах

Аляксандр Лукашэнка-малодшы засвяціўся ў рыбным бізнэсе

Каментары да артыкула