У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука
У Мінску на вуліцы Яна Чачота двое падлеткаў заўважылі незвычайнага павука, які не характэрны для Беларусі. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, яны не сталі чапаць яго і выклікалі супрацоўнікаў МНС, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Ратавальнікі забралі павука і змясцілі яго ў бяспечныя ўмовы. Дакладны яго від пакуль не вызначаны, але вонкава ён нагадвае павукоў з роду Lasiodora, якія жывуць у Паўднёвай Амерыцы. Такія павукі для чалавека небяспекі не ствараюць.
У МНС паведамілі, што доўга трымаць павука ў сябе не змогуць, таму цяпер чакаюць яго гаспадара ў пажарна-выратавальнай часці № 35 Маскоўскага раёна. У той жа час ужо з’явіліся мінчукі, гатовыя забраць павука да сябе.
Чытайце таксама:
У Светлагорскім раёне злавілі тарантула
У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі
Тэрапеўт, адміністратар, зорка: у ветклініцы пад Мінскам жыве і працуе незвычайны кот