На вуліцах Салігорска два разы пабачылі ласёў ВІДЭА
У Салігорску жыхары заўважылі ласёў проста на вуліцах горада. У тыктоку з’явіліся адразу два відэа: на адным з іх ласі бегаюць паміж шматпавярховікаў, на другім — пара жывёлін неспешна прагульваецца па тэрыторыі гімназіі №3 раніцай 19 мая. Пасля гэтага яны спакойна скіраваліся ў бок лесу.
Скрыншот з відэа
Адзін з аўтараў відэа пажартаваў, што падумаў бы, што звар’яцеў, калі б яму самаму расказалі пра такое: «Ідзеш сабе раніцай — і тут насустрач бяжыць лось».
У каментарыях карыстальнікі адзначаюць, што сустрэць ласёў у ваколіцах Салігорска — з’ява нярэдкая.
Адзін з гледачоў згадаў, што бачыў ласёў на трасе Р23, дзе яны спакойна ішлі ўздоўж дарогі, назваўшы гэта «майскім абвастрэннем» у жывёл.
Чытайце таксама:
Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль
Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне
У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ