БЕЛ Ł РУС

Сліпмаксінг: што стаіць за новым трэндам, які абяцае палепшыць якасць сну. І ці сапраўды ён працуе

26.05.2025 / 7:0

Nashaniva.com

З'есці ківі ці выпіць кактэйль з магніем, уключыць белы шум і заклеіць рот пластырам — так выглядае падрыхтоўка да сну па правілах сліпмаксінгу. Новы трэнд у TikTok абяцае не проста сон, а начную перазагрузку для цела, розуму і знешнасці. Але ці сапраўды гэтыя метады працуюць? 

Фота: Andrea Piacquadio / pexels.com

Сліпмаксінг (Sleepmaxxing) азначае ўсвядомленую аптымізацыю сну, каб раніцай прачнуцца больш бадзёрым, засяроджанымі і нават больш прывабным. Гэта не проста «класціся спаць крыху раней». 

Трэнд уключае ў сябе комплексны падыход: ад паляпшэння гігіены сну і адмовы ад гаджэтаў перад сном да выкарыстання рытуалаў, харчовых дабавак і трэкераў сну.

У TikTok папулярныя такія метады, як белы шум, заклейванне рота пластырам, спажыванне ківі перад сном або «соннага кактэйлю» з магніем. Ідэя ў тым, каб выціснуць максімум з начнога адпачынку для здароўя цела, розуму і знешняга выгляду.

Скрын відэа: hypnos__sleep / TikTok

Ці працуе сліпмаксінг?

На гэта пытанне шукалі адказ журналісты Cosmopolitan.de. Кароткі адказ: так, калі падыходзіць да справы разумна і выбіраць правераныя метады.

Плюсы: Стварэнне прадуманай вячэрняй руціны можа стаць сапраўдным рытуалам ачышчэння для цела і розуму. Якасны сон, як паказваюць даследаванні, умацоўвае імунітэт, зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету 2-га тыпу, дэпрэсіі і атлусцення. Нават невялікія змены, такія як адмова ад гаджэтаў перад сном або расслабляльная вячэрняя руціна, могуць даць прыкметны эфект у доўгатэрміновай перспектыве.

Мінусы: Клопат пра сябе — гэта важна, але сліпмаксінг можа ператварыцца ў новую крыніцу стрэсу. Пагоня за «ідэальным сном» часам стварае залішні ціск, што толькі замінае паслабленню. Яшчэ адна праблема: некаторыя папулярныя ў TikTok парады не толькі не маюць навуковага пацвярджэння, але і могуць быць небяспечныя для здароўя.

Дзіўныя метады сліпмаксінгу

Некаторыя метады, якія актыўна прасоўваюць у сацсетках, выклікаюць пытанні. Вось некалькі прыкладаў:

@hypnos__sleep

⚡️Here's the buzz: Mouth taping can skyrocket your sleep efficiency by 50% (big thanks to the Cleveland Clinic for the insight!). It's a simple, yet powerful tool to unlock the best sleep of your life. Have you tried it before? #FreshSleep #HypnosSleep #SleepBetter #ComfortSleep #WakeUpRefreshed #SweetDreams #breathingtechniques #mouthbreathing #SleepAid #HealthyLiving #sleeptape #health #mouthtape

♬ original sound - Hypnos Sleep Mouth Tape

Гэты метад прадугледжвае заклейванне рота пластырам або скотчам на ноч, каб дыхаць толькі носам. Прыхільнікі сцвярджаюць, што гэта памяншае храп і паляпшае сон. Сапраўды, дыханне праз нос карысна і можа зменшыць храп, але эксперты папярэджваюць: для людзей з праблемамі з дыханнем, апноэ (асабліва, калі чалавек пра яго не ведае) або закладзеным носам гэта можа быць небяспечна, бо абмяжоўвае доступ кіслароду, ствараючы рызыку для сэрца.

@dynamic.boost6 WHAT IS THIS? +30% Stamina +58% Sleep Quality +40% Energy +20% Muscle Recovery and Fat Burning Anti-snoring THIS IS NASAL DILATOR Link to the product in the profile #ashtonhall #loganpaul #sleep #stamina #gym #sport #theproduct #snore ♬ original sound - Dynamic Boost

Яны могуць аблегчыць дыханне пры лёгкай закладзенасці носа, але пры сур'ёзных праблемах з дыханнем яны не заменяць лячэння, а доказаў іх эфектыўнасці недастаткова.

@serenebedroom Literally the best sleep invention ever #SleepSounds #DeepSleep #WhiteNoise #RelaxingSounds #ASMRsleep ♬ original sound - Serene Bedroom

Пастаянны фонавы шум дапамагае заглушыць староннія гукі і супакоіць мозг, што можа аблегчыць засынанне. Аднак ён падыходзіць не ўсім — некаторыя знаходзяць яго раздражняльным, а даследаванні паказваюць, што ён можа парушаць фазу глыбокага сну. Важна выкарыстоўваць белы шум умеранай гучнасці і пазбягаць працяглага праслухоўвання праз навушнікі, каб не нашкодзіць слыху.

@ashleighjadeee Sleepy Girl Mocktail A delicous mocktail for my wellness girlies who love prioritising their sleep & health. . . . Screenshot the ingredient’s at the end! #sleep #sleepygirlmocktail #tartcherryjuice #magnesiumglycinate #wellness #health #healthygirl ♬ Lofi Vibes - Gentle State

Магній дапамагае паслабіць мышцы і нервовую сістэму, што карысна для сну. Але лішак магнію можа выклікаць праблемы са страўнікам, асабліва ў людзей з адчувальным страваваннем.

Гучыць прывабна, але пасуе не ўсім. Наш хранатып (схільнасць быць «жаўруком» ці «савой») вызначаецца генетыкай, і барацьба з унутранай біялагічным гадзіннікам можа нашкодзіць.

Пяць правераных парад для сліпмаксінгу

Каб палепшыць сон, не абавязкова ўскладняць жыццё. Гэтыя пяць навукова абгрунтаваных і простых парад дапамогуць зрабіць ночы больш спакойнымі:

1. Ешце ківі перад сном: Ківі — не толькі смачны, але і карысны перакус. Даследаванні паказваюць, што гэты фрукт, багаты на мелатанін, антыаксіданты, сератанін і фоліевую кіслату, дапамагае скараціць час засынання і павялічыць працягласць сну.

2. Спіце ў прахалодным пакоі: паводле даследаванняў, аптымальная тэмпература для сну — 16-19 °C. Прахалода дапамагае арганізму выпрацоўваць мелатанін — гармон, які адказвае за дрымотнасць.

3. Адмоўцеся ад гаджэтаў вечарам: Сацсеткі перад сном стымулююць мозг, перашкаджаючы яму расслабіцца. Навука пацвярджае: выкарыстанне смартфонаў увечары пагаршае якасць сну.

4. Улічвайце свой хранатып: У кожнага свой рытм — нехта «жаўрук», а нехта «сава». Жыццё ў гармоніі з унутраным гадзіннікам дапамагае пазбегнуць праблем са сном.

5. Стварыце вячэрнюю руціну: Простыя рытуалы, такія як вядзенне дзённіка, цёплая ванна ці водар лаванды, сігналізуюць мозгу, што пара рыхтавацца да сну. Гэта дапамагае настроіцца на адпачынак без дадатковых сродкаў накшталт таблетак мелатаніна.

Сліпмаксінг — гэта не проста модны трэнд, а магчымасць палепшыць здароўе і самаадчуванне праз якасны сон. Галоўнае — выбіраць навукова абгрунтаваныя метады і пазбягаць залішняга ціску. Простыя практыкі могуць тварыць цуды, калі выконваць іх з розумам.

Чытайце таксама:

19 лайфхакаў для добрага сну

Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў

У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне

Мелатанін дапаможа заснуць, але ёсць нюансы

Каментары да артыкула