З Беларусі выехаў 21-гадовы Аляксей Мазука, якога ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»
Аляксея Мазуку асудзілі за «заклікі да санкцый».
Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што яны дапамаглі хлопцу пакінуць Беларусь.
Мінчуку Аляксею Мазуку 21 год. Дата яго затрымання была невядомая, але
Суд над Аляксеем адбыўся 15 ліпеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацілі ў «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Імаверна, справа ў яго каментарах у тэлеграме. Хлопцу пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы.
Судзіла Мазуку суддзя Алена Ананіч, якая раней асудзіла шмат вядомых палітвязняў на вялікія тэрміны.
Хлопца ўнеслі таксама ў спіс «тэрарыстаў».