Учора пасля залевы паплыў Віцебск
Увечары 25 мая ў Віцебску прайшоў моцны лівень. У сацсетках з'явіліся шматлікія відэа патопу.
Учора цэнтральныя вуліцы Віцебска апынуліся пад вадой. Жыхары горада, якія ў нядзелю ўвечары аказаліся на вуліцах, дзяліліся сваімі відэа.
У інтэрнэце з’явіліся відэа, на якіх бачна, што вада трапіла нават у крамы.