У Мінску ў вадаёме знайшлі цела 25-гадовай дзяўчыны
Пра цела ў рацэ Лошыца ў раёне дома №32 па завулку Каржанеўскага ў Курасоўшчыне паведаміў відавочца.
Ратавальнікі дасталі цела дзяўчыны 1999 года нараджэння за два метры ад берага, дзе глыбіня вады складае паўметра. Прычына і абставіны гібелі ўстанаўліваюцца.
Дадзены ўчастак акваторыі ракі не з'яўляецца месцам масавага адпачынку і дазволеным для купання, адзначылі ў Таварыстве па ратаванні на водах.
Магчыма, маецца на ўвазе зніклая 5 мая Анастасія Кабак, якую апошні раз бачылі непадалёк ад месца знаходжання цела. Сёння атрад «Анёл» паведаміў, што дзяўчына знойдзена мёртвай.