БЕЛ Ł РУС

Беларуская татуіроўшчыца зрабіла жанчыне з прыроджаным дэфектам рэалістычнае вуха

26.05.2025 / 12:12

Nashaniva.com

Ала Рамазанава — татуіроўшчыца з Мінска, якая дапамагае людзям, выпраўляючы касметычныя дэфекты з дапамогай гіперрэалістычных татуіровак.

На яе рахунку сотні прац, падчас якіх яна аднаўляла жанчынам, што перажылі рак грудзей і наступствы аперацый, рэалістычныя саскі, а таксама «вяртала» пупкі, дамалёўвала пальцы, а аднойчы нават нанесла вока мужчыну, які пацярпеў у аварыі. На гэты раз Ала дапамагла дзяўчыне з рэдкім генетычным захворваннем аднавіць вуха, піша Onliner.by.

У кліенткі Алы была мікратыя трэцяй ступені — прыроджанае генетычнае захворванне, якое характарызуецца дэфектам вушной ракавіны або яе поўнай адсутнасцю. Дзяўчыне зрабілі складаную хірургічную аперацыю, аднак дасягнуць натуральнага касметычнага эфекту цалкам не атрымалася. Тут на дапамогу і прыйшла Ала са сваім гіперрэалістычным стылем.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Алла Ромазанова●Перманент●Камуфляж●Минск (@romazanova_alla)

Майстрыцы ўдалося з дапамогай працы з ценямі і глыбінёй узнавіць вуха, якое на хуткі погляд цяжка адрозніць ад звычайнага.

Паводле яе слоў, пасля тату-сеансу яе кліентка нарэшце змагла адчуць упэўненасць у сабе. Вынікамі сваёй працы Ала дзеліцца ў роліку ў сацсетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула