БЕЛ Ł РУС

Разведка Украіны: Беларусь не атрымала ад Расіі ядзернай зброі, стаяць толькі носьбіты без боегаловак

26.05.2025 / 12:43

Nashaniva.com

Ці атрымала Беларусь ядзерную зброю ад РФ? У Службе знешняй разведкі Украіны заявілі, што боегаловак у краіне няма, паведаміў кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Алег Івашчанка.

У Беларусі няма расійскай ядзернай зброі, нягледзячы на заявы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 

Паводле слоў Алега Івашчанкі, на тэрыторыі краіны размешчаны носьбіты — у прыватнасці, самалёты і аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр». Аднак самі боегалоўкі не перадаваліся.

«Самой ядзернай зброі ў Беларусі няма. Гэта факт», — падкрэсліў Івашчанка.

Паводле яго слоў, у Беларусі абсталёўваюць месцы захоўвання і актыўна рыхтуюцца да магчымасці размяшчэння ядзернай зброі.

«Лукашэнка кажа, што да канца года ў іх будзе «Арэшнік». Але гэта падобна да выдавання жаданага за рэальнае. На сёння — нічога такога няма, і малаверагодна, што з’явіцца», — дадаў кіраўнік СЗР.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што Беларусь займаецца вытворчасцю пускавых установак для комплексу «Арэшнік», але для паўнавартаснага аснашчэння патрэбныя ракеты з Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула