БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Мы бачылі, як кіеўскі рэжым пагражаў замежным лідарам

26.05.2025 / 12:47

Nashaniva.com

У Крамлі назвалі эмацыйнай рэакцыяй словы Трампа, які заявіў, што незадаволены Пуціным з-за удараў па Украіне.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пуцін прымае тыя рашэнні, якія неабходныя для бяспекі нашай краіны. Усе мы былі сведкамі таго, як кіеўскі рэжым пагражаў замежным лідарам напярэдадні іх прыезду ў Маскву на святкаванне Дня Перамогі. Гэтыя пагрозы чулі ўсе. Многія лідары фактычна сталі сведкамі спробаў кіеўскага рэжыму нанесці ўдары дронамі <…> гэтыя спробы працягваюцца, таму прэзідэнт Пуцін робіць тое, што неабходна для забеспячэння бяспекі Расіі», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Дональд Трамп сёння рэзка выказаўся пра Расію, заявіўшы, што Пуцін звар'яцеў.

У сваім допісе Трамп адзначыў, што заўсёды меў «вельмі добрыя адносіны» з Пуціным, аднак, паводле яго слоў, расійскі кіраўнік змяніўся. Трамп заявіў, што Пуцін «абсалютна звар’яцеў» і «беспадстаўна забівае людзей», паказваючы на расійскія атакі па ўкраінскіх гарадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула