БЕЛ Ł РУС

Нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў заклікаў Пуціна і Зяленскага правесці абмен цывільнымі асобамі

26.05.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце.

Нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў заклікаў Пуціна і Зяленскага правесці абмен цывільнымі асобамі.

«Спадары прэзідэнты! Вашы перамовы будуць ісці, перамовы вашых дэлегацый будуць ісці. Калі ласка, аддайце адзін аднаму цывільных асоб. Прыхільнікаў «рускага свету», якія сядзяць ва Украіне, у абмен на тых, якія сядзяць у расійскіх турмах, і лагерах праціўнікаў вайны. Не было практыкі абмену або выпускання ўзаемнага цывільных на цывільных. Але трэба гэта пачынаць. Аддайце, пакуль яны жывыя! Ну пачніце з падлеткаў, жанчын, хворых, тых, у каго дзеці па дамах сядзяць», — сказаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы галоўны рэдактар «Новай газеты» ў відэазвароце.

«Я вельмі спадзяюся, што і ўзаемнае выпусканне, амніставанне, памілаванне, абмен — называйце як хочаце — цывільных асоб таксама наблізіць доўгачаканы мір», — дадаў Муратаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула