БЕЛ Ł РУС

Turkish Airlines адмяніла рэйсы ў Маскву на фоне атак украінскіх дронаў

26.05.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Авіякампанія Turkish Airlines рашыла часова скасаваць рэйсы ў Маскву праз абмежаванні, якія ўводзілі ў аэрапортах цэнтральнай Расіі ў ноч на 26 мая праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, паведаміла агенцтва «Масква», спасылаючыся на асацыяцыю тураператараў Расіі.

«Па тэхнічных прычынах у шэрагу выпадкаў Turkish Airlines паказвае на табло адмену рэйса замест статусу затрымкі. Як толькі з'яўляецца магчымасць вылецець, на табло мяняюцца час і нумар рэйса і ён выконваецца», — распавяла кіраўнік тураператара Pegas Touristik Ганна Падгорная.

З-за абмежаванняў у аэрапортах да 60% рэйсаў розных авіякампаній выконваюцца не па графіку або адменены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула