БЕЛ Ł РУС

На цэнтралізаваны экзамен не з'явіліся 146 чалавек

26.05.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі расказала, як прайшоў першы цэнтралізаваны экзамен. Сёння выпускнікі здавалі прадмет па выбары.

Усяго на экзамен зарэгістравалі 56 932 чалавекі. Былі вызваленыя ад ЦЭ 478 навучэнцаў, у тым ліку 302, што навучаюцца дома, 176 — пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

У выніку экзамен здавалі 56 778 чалавек. Не з'явіліся 146 чалавек.

«Асноўныя прычыны няяўкі аналагічныя леташнім: хвароба, удзел у спартыўных спаборніцтвах», — паведамілі ў Міністэрстве.

Не дапушчаныя ў пункты ЦЭ тры чалавекі праз адсутнасць пашпарта. У 2024 годзе такіх было двое.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула