БЕЛ Ł РУС

ЗША, Германія, Брытанія і Францыя знялі абмежаванні па далёкасці з ваенных паставак Украіне

26.05.2025 / 15:30

Nashaniva.com

«Гэта азначае, што Украіна цяпер можа абараняцца, у тым ліку, напрыклад, наносячы ўдары па ваенных пазіцыях на тэрыторыі Расіі», — гаворыцца ў заяве.

Стральба з устаноўкі HIMARS. Фота: Serhii Mykhalchuk/Global Images Ukraine via Getty Images

ЗША, Германія, Брытанія і Францыя знялі абмежаванні па далёкасці з ваенных паставак Украіне, паведаміў канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц.

«Больш не існуе ніякіх абмежаванняў па далёкасці дзеяння для ўзбраення, якое пастаўляецца Украіне, — ні з боку брытанцаў, ні з боку французаў, ні з нашага боку, ні з боку амерыканцаў. Гэта азначае, што Украіна цяпер можа абараняцца, у тым ліку, напрыклад, наносячы ўдары па ваенных пазіцыях на тэрыторыі Расіі», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула