БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гродна забіў свайго сабаку з-за таго, што той захварэў

26.05.2025 / 15:51

Nashaniva.com

У сакавіку ў гродзенскіх чатах пачала шырока распаўсюджвацца навіна пра сабаку, якога знайшлі павешанага на ўскраіне горада. Цяпер следства высветліла, што жорсткі ўчынак здзейсніў 35-гадовы мясцовы жыхар.

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына завёў сабаку летам 2024 года. Але з вясны 2025-га жывёліна пачала хварэць — сабаку ванітавала, ён не трымаў мачу. У дзень трагедыі здарылася тое ж самае. Замест таго каб звярнуцца да ветэрынара і паспрабаваць неяк дапамагчы, гаспадар вырашыў пазбавіцца ад жывёліны.

Увечары 17 сакавіка ён пайшоў на прагулку з жонкай і сабакам. У прыватным сектары папрасіў жонку пачакаць і пайшоў далей. Калі вярнуўся — быў ужо адзін. Як высветлілася, ён павесіў сабаку на дрэве каля аднаго з дамоў.

Следчаму мужчына сказаў, што спачатку хацеў проста адпусціць сабаку, але нават не падумаў, каб аддаць яго іншым людзям.

Раней мужчына не быў судзімы, але мае праблемы з алкаголем і стаіць на ўліку ў нарколага.

Яму выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса (жорсткае абыходжанне з жывёлай, што прывяло да яе гібелі, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх матываў). За гэта можа пагражаць штраф, грамадскія або папраўчыя работы, а таксама арышт тэрмінам да аднаго года.

Чытайце таксама:

У Смалявічах вынеслі прысуд мужчыну, які па-садысцку забіў сабаку

Пракуратура не пабачыла «нізкіх матываў» у дзеяннях жывадзёра з Лёзна, які павесіў сабаку на дрэве

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката

Каментары да артыкула