БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак чыстымі ў Мінску дасягнуў $970

26.05.2025 / 16:21

Nashaniva.com

За кошт падзення даляра лічбы б'юць усе рэкорды.

Мінск

Белстат налічыў, што сярэдні заробак у Мінску ў красавіку склаў 3500 рублёў. За вылікам падаткаў гэта 3010 рублёў.

Але красавік быў яшчэ і тым месяцам, калі моцна апусціўся курс даляра. Таму калі пералічваць заробкі жыхароў сталіцы ў валюту, то атрымаюцца рэкордныя $972.

Калі ж казаць пра сферы будаўніцтва, фінансаў, навукі і IT, то заробкі, па падліках дзяржавы, перавысілі сімвалічную мяжу $1000 на рукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула