БЕЛ Ł РУС

16-гадовы падлетак пракаціўся на цягніку, зачапіўшыся за яго ззаду

26.05.2025 / 16:40

Nashaniva.com

У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім падлетак едзе звонку гарадскога цягніка. Сведкі здарэння паведамілі таксама пра гэта ў дзяжурную службу Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і высветлілі, што на счапное прыстасаванне цягніка «Беларусь — Мінск-Пасажырскі» на прыпынку «Лебядзіны» залез 16-гадовы мінскі школьнік.

Падлетак выхоўваецца ў поўнай сям’і і раней не трапляў у поле зроку міліцыі. Ён патлумачыў, што хацеў паўтарыць убачанае ў інтэрнэце, пры гэтым не думаючы, што можа атрымаць траўму ці ўвогуле загінуць.

Хлопца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл карыстання чыгуначным транспартам і знаходжанне на чыгунцы ў месцах, не прызначаных для гэтага.

Чытайце таксама:

У Гродне падлеткі-зачэперы пракаціліся на тралейбусе, а праз пару гадзін іх знайшла міліцыя

У Гомелі падлетак праехаў на скейце, зачапіўшыся за тралейбус. Ім ужо зацікавіліся

Коцік-зачэпер выпаў з машыны ў Мінску. Яго забраў іншы кіроўца ВІДЭА

У Мінску затрымалі экстрэмалаў-«зачэпераў». Іх прымусілі прыбіраць вакзал

Каментары да артыкула