МАРГ выявіў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Карона»
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягвае праверкі гандлёвых сетак. Гэтым разам пад пільную ўвагу трапіла сетка «Карона», якой кіруе кампанія Паўла Тапузідзіса ТАА «Тытунь-інвест».
Фота ілюстрацыйнае
У кампаніі «Тытунь-інвест» — больш за 130 гандлёвых аб’ектаў і звыш 80 устаноў грамадскага харчавання па ўсёй Беларусі. Праверкі закранулі не толькі Мінск, але і рэгіёны: Гродна, Віцебск, Гомель, Брэст і Мінскі раён.
Паводле звестак з Гандлёвага рэестра, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кампанія мае больш за 130 гандлёвых аб’ектаў і звыш 80 устаноў грамадскага харчавання.
Праверкі паказалі, што ў 100% аб’ектаў, якія падлягалі кантролю, былі зафіксаваныя парушэнні заканадаўства.
У тым ліку ў трох аб’ектах загараднага аб'екта «Робінсан клуб», які таксама належыць «Тытунь-інвесту», была забаронена рэалізацыя наступных тавараў:
- прадукцыі з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці (рассыпны зялёны чай коштам больш за 470 рублёў за кілаграм, замежнае вінаграднае віно — 140 рублёў за бутэльку, сокі і мясныя паўфабрыкаты);
- тавараў без дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку, без таварных этыкетак або ўкладных лісткоў (розныя віды сіропаў прыкладна па 100 рублёў за бутэльку);
- прадукцыі, што захоўвалася з парушэннем патрабаванняў (замежнае вінаграднае віно па 140 рублёў за бутэльку і замежны лікёр па 240 рублёў за бутэльку).
Праверкі гандлёвых сетак, як паведамляецца, будуць працягваюцца і далей.
Чытайце таксама:
МАРГ наехаў на «Табакеркі» Алексіна
У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка