Латушка: Членаў НАУ і Каардынацыйнай рады ўжо дапыталі па справе Мельнікавай
Шэраг прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ўжо былі дапытаныя польскімі праваахоўнымі органамі ў якасці сведак у межах крымінальнай справы аб знікненні былой спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай, паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Павел Латушка з Анжалікай Мельнікавай
Латушка адзначыў, што расследаванне ў Польшчы вядзецца паводле артыкула аб незаконным пазбаўленні свабоды, і зноў заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў:
«Толькі на падставе гэтых даных мы зможам зразумець матыў, што адбылося, чаму гэта было зроблена Анжалікай або што было зроблена супраць яе».
На ягоную думку, расследаванне польскага выдання Polityka фактычна абвяргае версію пра махлярства з боку Мельнікавай:
«На гэты момант найбольш верагоднай выглядае версія аб тым, што гэта была аперацыя спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, якія пастаянна ствараюць пагрозы нашым дэмакратычным інстытутам і асабліва камандзе НАУ», — падкрэсліў Латушка.
Чытайце таксама:
Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны
Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця
Латушка адмовіўся ісці ў адстаўку з-за знікнення Мельнікавай. Гэтага запатрабаваў Пятрухін