БЕЛ Ł РУС

Расія пачала суправаджаць свае танкеры ў Балтыйскім моры вайсковымі караблямі і самалётамі

26.05.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Вайсковае суправаджэнне танкераў Расія зрабіла ў адказ на дзеянні еўрапейскіх вайскова-марскіх сіл, якія пачалі затрымліваць расійскія судны, падазраючы іх у прыналежнасці да так званага «ценявога флоту».

Фота ілюстрацыйнае

Кіраўнік Міністэрства абароны Фінляндыі Анці Хякянен адзначыў, што актыўнасць расійскага флоту і авіяцыі каля гандлёвых маршрутаў у Фінскім заліве значна ўзрасла.

Хаця прамую пагрозу Фінляндыі такая расійская прысутнасць не нясе, улады краіны лічаць, што яна выкліканая ціскам на Расію заходніх санкцый і можа прывесці да росту напружанасці ў рэгіёне.

Фіны, аднак, лічаць, што такая вайсковая актыўнасць Расіі не прынясе ёй карысці — наадварот, гэта павялічыць выдаткі на транспартаванне нафты, бо страхавыя кампаніі і суднаходныя фірмы будуць ацэньваць рызыкі вышэй. Акрамя таго, такія дзеянні могуць справакаваць адказ з боку ЕС і НАТО і ўскладніць сітуацыю ў Балтыйскім моры.

Чытайце таксама:

У Эстоніі затрымалі танкер расійскага ценявога флоту

Пасля ўвядзення новых санкцый ЗША пастаўкі расійскай нафты ў Турцыю абваліліся ў 4 разы

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

Каментары да артыкула