БЕЛ Ł РУС

Пуціна на нарадзе здзівілі тым, што ў Беларусі скончылася бульба

26.05.2025 / 21:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з прадстаўнікамі сваёй бізнэс-супольнасці згадаў пра закупкі бульбы ў Беларусі і вельмі здзівіўся, калі яму падказалі, што яна сёлета скончылася не толькі ў Расіі.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

Пуцін разважаў, што лепш заўсёды купляць сваю прадукцыю, нават калі яна крыху даражэйшая, і ў якасці прыкладу ўсплыло бульбяное пытанне:

— Вядома, можна і ў Беларусі бульбу закупляць. Яны там вялікія спецыялісты па бульбе, але сваю таксама нядрэнна мець, — сказаў Пуцін.

— Яна там скончылася, — сказаў на гэта намеснік кіраўніка пуцінскай адміністрацыі Максім Арэшкін.

— Як скончылася? — здзівіўся Пуцін.

— Аляксандр Рыгоравіч нарады праводзіць.

— Максім кажа, бульба ў Беларусі скончылася. Нешта такое… — засмяяўся Пуцін.

На рэзананс у сеціве адрэагавала нават прэс-служба Лукашэнкі, таксама размясціўшы ролік з Пуціным і падпісаўшы яго: «Калі што, мы ўжо новую пасадзілі».

Раней паведамлялася, што ў Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну і прадаюць у сваіх крамах толькі імпартную.

Чытайце таксама:

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт

Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве

Навукоўцы Акадэміі навук назвалі справядлівую цану на беларускую бульбу

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

Каментары да артыкула