БЕЛ Ł РУС

У Германіі махляры паспяхова абменьваюць старыя беларускія рублі як новыя

26.05.2025 / 21:37

Nashaniva.com

У Германіі зноў зафіксаваныя выпадкі махлярства з выкарыстаннем старых беларускіх грошай, якія ўжо даўно не з’яўляюцца плацежным сродкам. Пра два такія інцыдэнты паведаміла паліцыя горада Эшвеге ў зямлі Гесэн, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота ілюстрацыйнае

У нядзелю, 25 мая, у двух розных населеных пунктах да мясцовых жыхароў падыходзілі людзі (меркавана з Беларусі) і прасілі абмяняць беларускія рублі на еўра, тлумачачы гэта тым, што ім патрэбныя грошы на паліва. У адным выпадку мужчына абмяняў дзве купюры па 500 рублёў на 200 еўра, у другім — 2 500 рублёў на 500 еўра.

Пазней высветлілася, што гэтыя беларускія грошы ўжо выведзеныя з абарачэння і не маюць ніякай рэальнай вартасці.

Цяпер паліцыя шукае падазраваных. Паводле наяўнай інфармацыі, яны перасоўваліся на цёмным пазадарожніку, магчыма, BMW X5. Галоўны падазраваны — мужчына ва ўзросце 25—30 гадоў, моцнага целаскладу, з усходнееўрапейскай знешнасцю. Разам з ім былі жанчына і двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Пенсіянерка хацела забяспечыць сабе бязбедную старасць, але замест гэтага страціла 230 тысяч рублёў

Махляры зарабляюць на жаданнях школьнікаў добра здаць экзамены і ЦТ

84-гадовая мінчанка аддала махлярам 340 тысяч рублёў, якія збірала ўнуку на кватэру

Каментары да артыкула