БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра моцныя дажджы сёння

27.05.2025 / 7:21

Nashaniva.com

На большай частцы тэрыторыі краіны ў аўторак пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе ад 13 да 19 градусаў, у заходніх і ўсходніх раёнах слупок тэрмометра будзе знаходзіцца ў межах 20—25 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула