БЕЛ Ł РУС

У Шчучынскім раёне жанчына напаролася на педаль ровара

27.05.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Вечарам у панядзелак жыхарка вёскі Аляксандраўка Шчучынскага раёна звярнулася да ратавальнікаў з просьбай дапамагчы яе суседцы. Вяскоўка расказала, што жанчына напаролася нагой на педаль ровара, паведамляе МНС.

Фота: МНС

57-гадовая жанчына хацела занесці ровар у гаспадарчую пабудову. Не ўтрымаўшы раўнавагу, яна ўпала і напаролася нагой на незашчэпленую вось педалі. Суседка пачула крык аб дапамозе і выклікала МНС.

Супрацоўнікі МНС асцярожна, з дапамогай спецыяльнага інструмента, адрэзалі педаль ад ровара, зафіксавалі яе да нагі і перадалі жанчыну брыгадзе хуткай дапамогі.

У стане сярэдняй ступені цяжкасці медыкі шпіталізавалі пацярпелую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула