БЕЛ Ł РУС

Міністр унутраных спраў Літвы выказаўся за тэхнічнае ўзмацненне мяжы з Беларуссю

27.05.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што ўжо цяпер неабходна задумацца аб абнаўленні тэхнічнага абсталявання на мяжы з Беларуссю і Расіяй, паведамляе LRT.

Фота: lrv.lt

«Мы бачым, што сапраўды неабходна інвеставаць у абсталяванне, у тым ліку ў абсталяванне для назірання. На жаль, сістэмы маюць уласцівасць з часам старэць. Нам трэба пачаць падрыхтоўку да абнаўлення ўсіх сістэм ужо сёння», — заявіў міністр журналістам у панядзелак падчас візіту на мяжу з Беларуссю разам з камісарам Еўрапейскай камісіі па ўнутраных справах і міграцыі Магнусам Брунерам.

Паводле яго слоў, неабходна таксама абсталяваць пад’ездныя шляхі да дзяржаўнай мяжы.

«Як мы бачым, аператыўнае рэагаванне дазваляе своечасова абараняць нашу мяжу і стрымліваць нелегальных мігрантаў, якіх выкарыстоўваюць як зброю супраць нашай краіны, ад перасячэння нашай мяжы», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, нельга забываць і пра падрыхтоўку памежнікаў. Кандратовіч выказаў надзею, што Еўрасаюз (ЕС) выдзеліць сродкі на забеспячэнне бяспекі межаў.

«Калі б была такая магчымасць прафінансаваць гэтыя праекты, гэта было б сапраўды добра», — сказаў ён.

Кандратавіч заклікаў Еўракамісію ўлічваць фінансавыя патрэбы памежных краін ЕС, такіх, як Літва, звязаныя з умацаваннем бяспекі знешніх межаў і крытычнай інфраструктуры, падчас перамоваў аб будучым шматгадовым бюджэце Супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула