БЕЛ Ł РУС

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты

27.05.2025 / 10:41

Nashaniva.com

З пачатку мая з тэрыторыі прадпрыемства прапала 414 інкубатарных яек. 35-гадовы аператар гаспадаркі ноччу на ўласным транспарце вывозіў латкі з яйкамі.

Захоўваць і рэалізоўваць скрадзенае дапамагалі яго сваякі. 58-гадовая жанчына прадавала птушанят праз гандлёвую інтэрнэт-пляцоўку, а 64-гадовы мужчына сачыў за яйкамі і вылупленымі качанятамі, паведамляе абласны міліцэйскі тэлеграм-канал.

Міліцыя затрымалі маладзейшага мужчыну на месцы злачынства падчас разгрузкі транспарту.

Прычыненая шкода склала 1200 рублёў. Значная частка скрадзенага канфіскавана.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж, учынены групай асоб». Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула