БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку ў аўтобусы на мяжы Беларусі і Польшчы

27.05.2025 / 12:2

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» з’явілася паведамленне, якое датычыцца перасадак з аднаго аўтобуса ў іншы на беларуска-польскай мяжы.

«У сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўных межаў Беларусі і Польшчы ў напрамку Варшавы прадпрыемства «Мінсктранс» арганізоўвае бясплатную перасадку ў аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць наперадзе, пры наяўнасці вольных месцаў для пасажыраў, што накіроўваліся да памежнага пункта «Брэст» («Тарэспаль») на аўтобусе «Мінсктранса», — гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку непрадбачаных сітуацый («адмова браць пасажыраў, узяцце паўторнай аплаты і гэтак далей») указаны нумар тэлефона, на які варта пісаць у месенджарах. Пры звароце неабходна ўказаць дату, час, нумар аўтобуса.

Паведамляецца, што нумар +375298635131 трэба выкарыстоўваць толькі для паведамленняў, ніякім чынам на тэлефанаваць.

Па стане на 12:00 на беларуска-польскай мяжы стаяла 30 аўтобусаў (раніцай было 40). А аўтобус рэйсам у 12:00 з Варшавы з-за працяглага пераезду мяжы пераносіцца на 14:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула