БЕЛ Ł РУС

З 1 чэрвеня зноў падаражэе камуналка

27.05.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Павышэнне кошту камунальных паслуг адбываецца заўсёды ў два этапы — з 1 студзеня і 1 чэрвеня.

У студзені былі ўзнятыя ўсе тарыфы на ЖКП (на 17,05 рубля), акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

З чэрвеня беларусы будуць больш плаціць за цеплавую энергію, якая расходуецца на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне (на Br3,95).

Такім чынам, з пачатку лета субсідуемы тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і падагрэву вады вырасце да Br27,2323 за 1 Гкал. Гэта рост на 10,2% (зараз тарыф складае Br24,7187 за 1 Гкал). Жыроўкі з абноўленымі тарыфамі за чэрвень беларусы атрымаюць у ліпені.

То бок сумарна, згодна з планам, тарыфы вырастуць не больш чым на 0,5 базавай велічыні за год (зараз — Br21).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула