БЕЛ Ł РУС

Надзеў пакет на галаву. У Вілейцы мужчына нюхаў клей проста ў касцёле

27.05.2025 / 13:48

Nashaniva.com

Жыхар Маладзечанскага раёна прыехаў у госці да сваячкі і знайшоў сабе дзіўную забаву.

Фота: Kraj.by

Мужчына прыйшоў на службу ў касцёл у Вілейцы і пачаў паводзіць сябе дзіўна. Ён надзеў на галаву пакет і пачаў перашкаджаць навакольным. Адзін з прыхаджан вывеў мужчыну з касцёла. Той прагуляўся па гарадскім парку, а праз некаторы час вярнуўся ў храм і працягнуў свой дзіўны занятак. Тады прыхаджане выклікалі міліцыю.

Сілавікі прыехалі на месца і зразумелі, у чым справа. Як высветлілася, мужчына купіў некалькі тцюбікаў клею, выціснуў змест у пакет, а потым надзеў яго на галаву і пачаў нюхаць гэты клей.

Як высветлілі міліцыянеры, жыхар Маладзечанскага раёна прыехаў у Вілейку да сваячкі. Чаму ён вырашыў нюхаць клей прама ў касцёле, растлумачыць мужчына не змог, паведамляе Kraj.by.

На дзіўнага госця складзены пратакол за ўжыванне наркатычных сродкаў у грамадскім месцы. Ён атрымаў штраф 420 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула