БЕЛ Ł РУС

Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам

27.05.2025 / 14:27

Nashaniva.com

Беларускія консульскія службы свабодна кантактуюць з Надзеяй Пурыгінай, якая паляцела з сынам на адпачынак у Турцыю, паведаміў «Спутніку» Анатоль Глаз, каментуючы інфармацыю, што жанчына нібыта не выходзіць на сувязь.

Такое паведамленне было размешчана на мінулым тыдні

«Такой праблемы няма, як няма і афіцыйных зваротаў па гэтай тэме ў МЗС або пасольства Беларусі ў Турцыі», — сказаў ён.

«Нашы консульскія службы свабодна кантактуюць з указанай грамадзянкай, ажыццяўляюць консульскія дзеянні, яна спакойна знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі, падтрымлівае сувязь са сваімі блізкімі і сваякамі», — дадаў Анатоль Глаз.

У канцы мінулага тыдня атрад «Анёл» паведаміў пра знікненне ў Турцыі Надзеі Пурыгінай і яе пяцігадовага сына. Арыенціроўку на беларуску і хлопчыка таксама размясціла мінская міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула