БЕЛ Ł РУС

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

27.05.2025 / 18:2

Nashaniva.com

Настаўніца біялогіі з Кобрына Вольга Чэрнік стала зоркай тыктоку дзякуючы свайму шчыраму і кранальнаму відэа. Напярэдадні экзаменаў яна вырашыла падтрымаць сваіх выпускнікоў незвычайным чынам — таемна папрасіла бацькоў 11 «А» класа напісаць дзецям цёплыя лісты з падтрымкай, піша BG.Media.

Калі вучні адкрылі канверты і пачалі чытаць лісты, клас напоўніўся эмоцыямі, слязьмі і поўнай цішынёй — чутны было толькі шоргат паперы і ціхія ўсхліпванні. Настаўніца зняла гэты момант на відэа і выклала ў тыктоку, дзе ролік імгненна стаў вірусным і набраў амаль 2 мільёны праглядаў.

@olga_chernik76

♬ оригинальный звук - Черника

Карыстальнікі тыктоку былі расчуленыя да слёз. У каментарыях людзі дзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі, дзякавалі настаўніцы і прызнаваліся, што такія эмоцыі адчуваюць рэдка. Хтосьці пісаў, што марыў атрымаць падобны ліст у дзяцінстве, іншыя згадвалі пра страчаных бацькоў ці пра лісты, што захоўваюць дзесяцігоддзямі.

@olga_chernik76

Без слов ✨✨✨

♬ оригинальный звук - Черника

Многія адзначалі, што гэта цудоўная ініцыятыва, якая паказвае, як глыбока настаўнік можа разумець і любіць сваіх вучняў. А старонка Вольгі Чэрнік у тыктоку поўніцца душэўнымі відэа са школьнага жыцця, што сведчыць пра асаблівыя стасункі паміж ёй і класам.

Чытайце таксама:

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы

У Вілейцы выпускнікі прыехалі падзякаваць былой класнай, якая цяпер працуе на аўтазапраўцы — кранальнае відэа

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?

У Мінадукацыі расказалі, як будуць арганізаваныя вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў

Каментары да артыкула