БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч даў прагноз на новы ўраджай

27.05.2025 / 20:47

Nashaniva.com

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дало прагноз па ўраджай у 2025 годзе. Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мікалая Лешыка, ставіцца задача атрымаць не менш за 1 мільён тон бульбы і не менш за 300 тысяч тон гародніны, піша БелТА.

Таксама аграрыі плануюць атрымаць каля 11 мільёнаў тон збожжа — праўда, як гэта ў апошнія гады заведзена, разам з рапсам.

Мікалай Лешык адзначыў, што беларускія стабілізацыйныя фонды даюць магчымасць забяспечваць унутраны рынак якаснай прадукцыяй, у тым ліку так званым «баршчавым наборам». Паводле яго слоў, беларускія аграрыі зробяць усё магчымае, каб забяспечыць насельніцтва даступнымі прадуктамі.

А каб забяспечыць унутраны попыт на цукар, захаваць высокі ўзровень экспарту і забяспечыць працай усе чатыры цукровыя камбінаты краіны, неабходна сабраць не менш за 5 мільёнаў тон цукровых буракоў.

«Гэта задача стала ўжо своеасаблівай пастаяннай нормай. Сёлета мы таксама разлічваем на ўраджай у межах 5,1 мільёна тон цукровых буракоў», — растлумачыў Лешык.

Чытайце таксама:

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію

Пуціна на нарадзе здзівілі тым, што ў Беларусі скончылася бульба

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай

Каментары да артыкула