БЕЛ Ł РУС

Партрэтная экспертыза дазволіла выявіць парушальніка дарожнага руху ў Брэсце

28.05.2025 / 9:5

Nashaniva.com

Камеры відэаназірання зафіксавалі 48-гадовага мужчыну за рулём аўтамабіля Volkswagen. Аднак мужчына адмаўляў віну ў здзяйсненні правапарушэння, сцвярджаючы, што на выяве не ён.

Выява: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

 Хто менавіта на фота — патлумачыць не змог, бо аўтамабіль з'яўляецца ўласнасцю прыватнай арганізацыі.

Была прызначана партрэтная экспертыза. Экспертамі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці ўстаноўлена, што на выявах дастатковая колькасць і якасць адлюстраваных анатамічных элементаў знешнасці, якія дазваляюць пры параўнальным даследаванні зрабіць выснову, што на відэазапісе і на фота — адзін і той жа твар.

Вынікі партрэтнай экспертызы сталі асновай доказнай базы. Берасцеец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула