БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам

28.05.2025 / 12:13

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Брэсцкай вобласці закрануў гарачую тэму бульбы.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка даручыў Пятру Пархомчыку вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і Расіі. Пры гэтым пытанне дэфіцыту бульбы ён назваў вельмі сур'ёзным, піша БелТА.

«Вельмі шмат размоваў. Асабліва пасля нарады ў прэзідэнта Расіі, дзе ён там пажартаваў наконт бульбы. Але для нас гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. У якім плане? Чаго-чаго, але бульбу мы вырошчваць умеем. Трэба вырасціць столькі, каб хапіла нам і Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь павінна дапамагчы Расіі справіцца з дэфіцытам агародніны.

«Трэба дапамагчы братам-расіянам. І потым, гэта ж не дабрачыннасць. Гэта і прыстойныя грошы, прыстойныя цэны», — сказаў Лукашэнка.

За апошнія два дні Уладзімір Пуцін двойчы ўспамінаў пра бульбу ў Беларусі. Спачатку ён вельмі здзівіўся, калі даведаўся аб дэфіцыце гэтай агародніны, а потым распавёў пра скаргі, якія выказваў у размове з ім Лукашэнка — маўляў, усю беларускую бульбу прадалі ў Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула