БЕЛ Ł РУС

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

28.05.2025 / 13:58

Nashaniva.com

У Мінску здаецца пасутачна кватэра з незвычайным інтэр'ерам. Blizko.by знайшоў гэтую кватэру ў базе даных на сайце нерухомасці. 

Кватэра здаецца на вуліцы Якуба Коласа, 8. Гэта цагляная 5-павярховая хрушчоўка, пабудаваная ў 1963 годзе.

Агульная плошча-33 кв. м., жылая — 23 кв. м., кухня — 6 кв. м. адзначаецца, што ў кватэры выкананы рамонт (так званы еўрарамонт) і што «ў кватэры ёсць усё» (гэта цытата). Забаронена пражыванне з жывёламі і курэнне.

З нагоды прыбіральні сказана так: «санвузел … сумешчаны». Мабыць, сумешчаны з усёй кватэрай, бо дзвярэй у гэты санвузел няма. Кватэра здаецца па 30 даляраў у суткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула