Панама ўводзіць новыя абмежаванні для «ценявога флоту» Расіі
Улады Панамы ўзмацнілі кантроль над суднаходствам пад сваім сцягам, увёўшы новыя абмежаванні для судоў, якія займаюцца перавалкай нафты.
Фота ілюстрацыйнае
Цяпер усе судны з водазмяшчэннем больш за 150 тон павінны за 48 гадзін да аперацыі паведамляць уладам Панамы пра планы па перавалцы нафты, падаючы поўную тэхнічную інфармацыю: нумары суднаў, дакладныя каардынаты, час і тып грузу.
Гэтыя меры накіраваныя, у асноўным, супраць так званага «ценявога флоту» Расіі — групы танкераў, што выкарыстоўваюцца для абыходу міжнародных санкцый.
Яшчэ ў сакавіку 2025 года Панама ўжо анулявала рэгістрацыю 107 танкераў, якія знаходзіліся пад санкцыямі ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі і падазраваліся ў сувязях з расійскім «ценявым флотам».
Таксама Панама ўвяла больш строгую праверку суднаў пры рэгістрацыі: цяпер правяраюць не толькі тэхнічны стан, але і ўладальнікаў, аператараў і магчымыя рызыкі парушэння санкцый. Улады заяўляюць, што гэта неабходна для абароны рэпутацыі Панамы як адной з вядучых краін са «зручным сцягам» і для выканання міжнародных нормаў.
Чытайце таксама:
Расія пачала суправаджаць свае танкеры ў Балтыйскім моры вайсковымі караблямі і самалётамі
ЕС западозрыў Кітай у абыходзе 80 працэнтаў санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі
У Эстоніі затрымалі танкер расійскага ценявога флоту
Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна
Белы дом аб'явіў пра ўвядзенне самых маштабных санкцый супраць расійскага энергетычнага сектара