БЕЛ Ł РУС

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос

28.05.2025 / 19:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па брыфінгу ў Белым доме выказаўся па пытаннях спынення вайны ва Украіне і адносна пазіцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Дональд Трамп. Фота: Kayla Bartkowski/Getty Images

«На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос. Калі гэта так — мы адрэагуем інакш. Пакуль я не магу сказаць, хоча ён скончыць вайну ці не», — сказаў Трамп.

Таксама Трамп заявіў, што не ідзе на ўзмацненне суровасці санкцый супраць Расіі для таго, каб не нашкодзіць перспектывам урэгулявання ва Украіне, і засведчыў уласную гатоўнасць у выпадку неабходнасці да трохбаковай сустрэчы з Пуціным і Зяленскім.

Па словах прэзідэнта ЗША, ягоны спецпасланнік Стыў Уіткаф «робіць фенаменальную працу» і «вельмі цвёрда з імі [расіянамі] цяпер мае зносіны».

«Я вельмі расчараваны тым, што здарылася пару начэй таму, калі людзей забівалі пасярод таго, што называецца перамовамі. Я быў вельмі-вельмі расчараваны», — заявіў Трамп.

Чытайце таксама:

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ

Каментары да артыкула