БЕЛ Ł РУС

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

29.05.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Жыхар Камянецкага раёна страціў 35 рублёў з балансу мабільнага тэлефона, хоць не пакідаў тэрыторыю Беларусі. Адпачываючы ў вёсцы Агароднікі, мужчына заўважыў, што ягоны тэлефон раптам падключыўся да замежнага аператара — і спрацаваў роўмінг, піша «Виртуальный Брест».

Фота: vecteezy.com

Як патлумачылі ў офісе мабільнага аператара МТС, такая з’ява — не рэдкасць для прыгранічных тэрыторый. Пры слабым сігнале беларускіх базавых станцый смартфон можа аўтаматычна пераключыцца на мацнейшую сетку суседняй краіны.

У выніку — чалавек — у Беларусі, а плаціць нібыта знаходзіцца за мяжой.

Асабліва небяспечна тое, што роўмінг актывуецца незаўважна: карыстальнік нават не бачыць пераключэння, а грошы з рахунку ўжо спісваюцца.

Спецыялісты раяць адключаць аўтаматычны выбар сеткі ў наладах тэлефона.

Ці вернуць карыстальніку грошы? З юрыдычнага пункту гледжання сітуацыя спрэчная. Закон патрабуе ад аператараў забеспячэння стабільнай сувязі па ўсёй тэрыторыі краіны. І калі сродкі спісваюцца нібыта за роўмінг на радзіме — гэта можа лічыцца парушэннем правоў спажыўцоў. Але на практыцы даказаць нешта складана — тэхнічна ты сапраўды падключыўся да замежнай сеткі, хай і ненаўмысна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула