БЕЛ Ł РУС

У расійскім Стаўрапалі ўзарвалі маёра, які каардынаваў бамбёжкі Украіны

29.05.2025 / 9:8

Nashaniva.com

На момант гібелі Заур Гурцыеў працаваў першым намеснікам кіраўніка Стаўрапаля.

Пры выбуху гранаты ў Стаўрапалі загінуў маёр Заур Гурцыеў, які ў 2022 годзе ўзначальваў Цэнтр баявога кіравання вайскова-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны арміі Расіі, ажыццяўляў узаемадзеянне авіяцыі з сухапутнымі войскамі.

Ад паветраных удараў ва Украіне загінулі тысячы чалавек.

Выбух адбыўся ў ноч на 29 мая каля шматпавярховага дома ў Стаўрапалі, у выніку загінулі два мужчыны, якія пілі на лаўцы. Адзін з іх — Гурцыеў. У кастрычніку 2024 года ён быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка Стаўрапаля.

Расійскія сілавікі шукаюць, хто падарваў гранату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула