Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра пошук 36-гадовай Кацярыны Казнадзей.
28 мая каля 19:00 яе бачылі ў раёне станцыі метро «Уручча». Цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена, на сувязь не выходзіць.
Жанчына можа быць дэзарыентаваная і мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе.