БЕЛ Ł РУС

87-гадовую маці праваабаронцы Судаленкі забрала хуткая пасля прыходу сілавікоў

29.05.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Пра гэта праваабаронца напісаў у сваім фэйсбуку.

Леанід Судаленка з маці пасля вызвалення з калоніі. Фота: з яго фэйсбука

«Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне! І сэрца маці не вытрымала», — напісаў праваабаронца ў Facebook.

Ён упэўнены, што ціск на родных з'яўляецца сапраўднай мэтай такіх уварванняў сілавікоў: «Рэжым гэтага і хацеў, бо так публічна абяцаў заказчык злачынстваў супраць чалавечнасці! Нават у вязніцы я бярог маці, не казаў усёй праўды — казаў, што працую за мяжой. Пасля вызвалення паспеў развітацца, але і тады не раскрыў праўду. Віншаваў у сакавіку з Днём нараджэння і яна запыталася: «Сынок, калі ты да мяне прыедзеш?» Я не змог яе раніць і сказаў: «Восенню, мама. Абавязкова прыеду.» Хоць дакладна ведаў: хутчэй за ўсё, не змагу…».

Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў студзені 2021 года, а ў лістападзе 2021 года ён быў асуджаны на тры гады, а пасля вызвалення ў ліпені 2023 года з'ехаў з Беларусі, аднак рэпрэсіі супраць яго не спыніліся. Яго завочна асудзілі на пяць гадоў.

У 2024 годзе праваабаронцу завочна прысудзілі яшчэ да 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула