БЕЛ Ł РУС

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

29.05.2025 / 11:5

Nashaniva.com

На факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ «Нашай Ніве» пацвердзілі смерць выкладчыка, за якім ганялася міліцыя.

«Нікога не забілі. Ён памёр ад сардэчнага прыступу. Дзяцей гэта не тычыцца, не перажывайце».

На астатнія пытанні па тэлефоне адказваць адмовіліся: «Мы не можам нічога больш каментаваць».

У рэктараце пры гэтым супакоілі: «У нас спакойная абстаноўка». Там пакуль што пра здарэнне нават не чулі.

@minskoblastnovosti5 В сети появилось видео, как во внутреннем дворике БНТУ мужчина пытается убежать от силовиков #бнту #беларусь #минск #минскновости #минсксейчас #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Dramatic Tension02 - WBM Studio

Раней сталічныя паблікі паведамлялі, што выкладчык БНТУ спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі. Аднак мужчына праз 300 метраў упаў і памёр.

Таксама паведамлялася, што гэта нібыта выкладчык, якога затрымлівалі за дамагальніцтва. Такую ж інфармацыю выстаўляюць і праўладныя прапагандысцкія каналы: маўляў, няма чаго перажываць за яго, а за тое, што ўцякаў ад міліцыі, маглі б і страляць па нагах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула