БЕЛ Ł РУС

Прайшоў цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах

29.05.2025 / 14:55

Nashaniva.com

У Беларусі сталі вядомыя папярэднія вынікі яўкі на цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах, піша БелТА.

Не прысутнічалі на ЦЭ 143 чалавекі, з іх 68 экстэрнаў адмовіліся ад удзелу. Асноўныя прычыны няяўкі — хвароба, удзел у спартыўных спаборніцтвах. Усе ўдзельнікі дапушчаны ў пункты правядзення. У выніку да ЦЭ прыступілі 99,7%.

Для дастаўкі навучэнцаў да пунктаў ЦЭ былі задзейнічаны 852 школьных аўтобусы. Правядзенне цэнтралізаванага экзамену праходзіла ў аўдыторыях у суправаджэнні 7783 работнікаў.

ЦЭ па дзяржаўных мовах адбыўся сёння па ўсёй Беларусі. Для яго праходжання зарэгістраваліся 56 914 11-класнікаў. З іх па рускай мове — 46 122 навучэнцы, па беларускай — 10 792.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула