У Парк высокіх тэхналогій прызначылі новага дырэктара
Дырэктаркай Парку высокіх тэхналогій прызначылі Ганну Рабаву — экс-намесніцу міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
Ганна Рабава
Намеснікамі дырэктара па-ранейшаму застаюцца Іван Жызнеўскі і Аляксандр Марцінкевіч.
У 2023 годзе на пасаду начальніка кіраўнічай структуры ПВТ — Сакратарыята назіральнай рады — быў прызначаны Аляксандр Базанаў. Да гэтага адміністрацыю парку больш за 6 гадоў узначальваў Усевалад Янчэўскі.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Турчын стаў кіраўніком назіральнай рады ПВТ
Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай
Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы
Расійскія кампаніі па кібербяспецы кантралююць ужо больш за палову рынку Беларусі