БЕЛ Ł РУС

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам

29.05.2025 / 23:30

Nashaniva.com

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 28 траўня адкрылася планшэтная мультымедыйная выстава пад назвай «Краіна перамог», прымеркаваная да 80-й гадавіны Перамогі ў «Вялікай Айчыннай вайне». Яе стварылі разам з Дзяржаўным Рускім музеем, піша Reform.news.

Выстава прадстаўляе рэпрадукцыі карцін, што адлюстроўваюць розныя моманты расійскай гісторыі — ад перамог Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога да вайны з Напалеонам і перамогі ў 1945 годзе.

У Санкт-Пецярбургу дырэктарка Рускага музея Ала Манілава заяўляла, што выстава — гэта «гімн перамогам Расіі ва ўсе часы», падкрэсліваючы ролю народу ў змаганні за Айчыну. У Мінску яе прамова была больш стрыманай: яна адзначыла, што духоўныя і культурныя каштоўнасці фармаваліся на працягу тысячагоддзя.

Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула анатацыя на сайце беларускага музея: у рускамоўнай версіі тэкст насычаны расійскай патрыятычнай рыторыкай пра гістарычныя ахвяры, праваслаўе, змаганне з ворагамі і захаванне традыцый. У беларускай версіі такіх ідэалагічных пасылаў няма.

Таксама стала вядома, што кіраўніцтва беларускіх і расійскіх музеяў абмяркоўвае новыя сумесныя праекты на будучыню.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»

Расійскія прапагандысты прывезлі ў Беларусь выставу пра жанчын пуцінскіх «герояў»

Каментары да артыкула