БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

30.05.2025 / 7:56

Nashaniva.com

За сорак хвілін язды ад Мінска, у садовым таварыстве «Надзея-2000», размясціўся невялікі, але функцыянальны дом, пабудаваны з пераабсталяванага марскога кантэйнера, піша Mlyn.by.

Дом плошчай усяго 30 квадратных метраў, змяшчае ўсё неабходнае. Планіроўка ўключае ў сябе чатыры функцыянальныя зоны: прасторную кухню-гасціную, асобную спальню і сумешчаны санвузел.

Кухня-гасціная, якая з’яўляецца сэрцам дома, абсталяваная сучаснай мэбляй і тэхнікай. Некалькі вокнаў, уключаючы адно панарамнае, напаўняюць прастору натуральным святлом.

Спальня мае два акны, ёсць убудаваная шафа.

Санвузел сумешчаны, ёсць душавая кабіна і бойлер, які забяспечвае гарачае водазабеспячэнне. Ацяпленне электрычнае.

Участак мае 15 сотак, мяжуе з лесам.

Гэта крайні ўчастак, што гарантуе ўладальніку максімальную прыватнасць і адасобленасць.

Да ўчастка вядзе асфальтаваная дарога, што істотна спрашчае пад’езд.

Цана пытання — 29 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула