БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

30.05.2025 / 8:40

Nashaniva.com

Яшчэ двое дзяцей і іх бацькі дастаўлены ў бальніцу.

Учора каля 23:35 55-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes у счэпцы з паўпрычэпам рухаўся на 58-м кіламетры дарогі «Іўе — Тракелі — Радунь» з боку аграгарадка Пагародна ў напрамку Радуні, паведамляе тэлеграм-канал «102. Нёман».

Пры выездзе з закруглення дарогі ён здзейсніў з’езд на правую абочыну, у выніку чаго страціў кіраванне над аўтамабілем. У выніку машына апынулася на паласе сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з «Audi» пад кіраваннем 34-гадовага мужчыны.

Кіроўца «Audi», а таксама 27-гадовая пасажырка і двое непаўналетніх дзяцей былі дастаўлены ў бальніцу з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. Трэцяе аднагадовае дзіця 2024 года нараджэння загінула на месцы аварыі.

Кіроўца грузавога аўтамабіля збег з месца здарэння, аднак неўзабаве быў затрыманы міліцыяй паблізу аграгарадка Пагародна. На момант затрымання мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула