БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі напісала рэкамендацыі да школьнай формы

31.05.2025 / 11:16

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі апублікавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення школьнікаў. Дакумент з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з новым азначэннем, дзелавы стыль адзення — гэта «строгі стрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнай формы з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы)».

Так, для хлопчыкаў у дакуменце прапісаны наступныя варыянты адзення: пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, вадалазка, гальштук.

Дзяўчынкам дазволена насіць пінжакі, камізэлькі, спадніцы, штаны, блузкі з кароткімі і доўгімі рукавамі, вадалазкі, сарафаны і сукенкі.

— У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны швэдар, — паведамляе міністэрства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула