БЕЛ Ł РУС

Упершыню з 2008 года змяніўся чэмпіён Беларусі па баскетболе

31.05.2025 / 14:11

Nashaniva.com

Гульцы «Гродна-93» выйгралі сёлетні чэмпіянат Беларусі па баскетболе.

Фота: Спорт-Беларусі

У вырашальным пятым матчы фінальнай серыі гродзенцы перайгралі баскетбалістаў «Мінска» — 69:66.

Апошні раз тытул даставаўся не «Мінску» (або «Цмокам») у 2008 годзе. У 2005—2008 гадах чэмпіянат выйграваў мінскі «Віталюр».т «Гродна-93» было чэмпіёнам у 1996 і 1998—2004 гадах.

«Цмокі» (БК «Мінск») у 2024 годзе пакінулі ВТБ-лігу (Адкрыты чэмпіянат Расіі), пасля чаго клуб пакінулі вядучыя гульцы, і клуб не здолеў утрымаць чэмпіёнства Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула